Запрашаем на конкурсы традыцыйных танцаў і фестывалі фальклорнага мастацтва!
15 чэрвеня 2023 года ўся плошча Свабоды ў фестывальным Віцебску нагадвала вялікі танцпляц пад адкрытым небам. Юбілейны, дзесяты, Міжнародны турнір нацыянальных танцаў "Танчым разам" сабраў тут больш за 300 удзельнікаў
Больш пра падзею чытайце ў артыкулах:
27 мая 2023 года на базе філіяла "Дзітвянскі дом культуры" ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў "Танцуем па-даўнейшаму". Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці з'ехаліся ў аг. Дзітва, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 50 і больш гадоў з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю. Традыцыйным, у межах фестывалю-свята, стала выступленне лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны. Кожны змог паспрабаваць свае здольнасці ў майстар-класе па побытавых танцах, адчуць усю моц яднання падчас флэшмобу "Танчым разам". І, вядома ж, не абышлося без выставы вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой можна было набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ.
Вынікі абласного фестывалю-свята «Танцуем па-даўнейшаму» (Гродзенскі АМЦНТ) 20 мая 2023 года ў шосты раз адбыўся абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Таночак”. Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” і Драгічынскі райвыканкам. Этнаграфічнае падвор’е “Каля плэса” музея народнай творчасці “Бездзежскі фартушок” Драгічынскага раёна напоўнілася пералівамі народых мелодый, гукамі традыцыйных спеваў і пахам духмяных страў. Звыш чатырохсот удзельнікаў з’ехалася на фестываль з розных куточкаў Брэсцкай вобласці. Адзінаццаць аматарскіх калектываў вобласці спаборнічалі ў абласным аглядзе-конкурсе дзіцячых фальклорных калектываў. Кожны ўдзельнік прадэманстраваў сваё майстэрста ў спевах, танцах, найгрышах, вуснай народнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|





