Семінар-практыкум па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны Тураўшчыны прайшоў у рамках праекта ЮНЕСКА па "Юраўскаму карагоду"Семінар-практыкум “Захаванне і папулярызацыя традыцыйных выканальніцкіх мастацтваў у абрадавых і пазаабрадавых фальклорных практыках” прайшоў 13-14 сакавіка 2024 года ў г. Тураў і г. Жыткавічы ў межах праекта “Рэалізацыя плана аховы вясновага абраду “Юраўскі карагод” у в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці”. Семінар з’яўляецца часткай комплексу мерапрыемстваў праекта, які рэалізуецца ўстановай адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (БДУКМ) сумесна з Жыткавіцкім райвыканкамам пры падтрымцы Фонда нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Удзельнікаў семінара прымаў філіял “Дварэцкі гарадскі дом культуры” ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі, метадысты і спецыялісты раённых устаноў культуры і адукацыі, выкладчыкі і вучні дзіцячых школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ Жыткавіцкага раёна, якія займаюцца вывучэннем народнай культуры, захаваннем і папулярызацыяй нацыянальных культурных традыцый. Семінар-практыкум складаўся з дзвюх асобных частак: “Захаванне і выкарыстанне музычных традыцый у святочнай і пабытовай культуры, фармальнай і нефармальнай адукацыі” і “Прэзентанцыя традыцыйнага мастацтва ў творчасці сучасных выканаўцаў”.
Удзельнікаў семінара віталі фалькльклорныя калектывы "Дубравіца" з аг.Рычоў і "Веціца" з в. Старажоўцы
На пачатку семінара адбылася прэзентацыя навукова-папулярнага выдання “Нематэрыяльная культурная спадчына Тураўшчыны. Анталогія”, падрыхтаванага ўдзельнікамі праекта ЮНЕСКА. Кніга змяшчае багата інфармацыі па культурнай спадчыне рэгіёна і цікавы фотаматэрыял, сабраны падчас мерапрыемстваў праекта. Погляды экспертаў на традыцыйную культуру рэгіёна, выкладзеныя ў навукова-папулярным выданні выклікалі вялікую цікавасць у дзяцей і дарослых. Кнігу атрымалі ў падарунак удзельнікі прэзентацыі, сярод якіх былі прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Жыткавіцкага раёна, ўдзельнікі фальклорных калектываў вёсак Пагост, Старажоўцы, аг.Рычоў і іншых. Пазней некалькі дзесяткаў экзэмпляраў выдання былі перададзены ў Жыткавіцкую раённую сетку бібліятэк, Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва, Тураўскі краязнаўчы музей, Пагосцкі клуб-бібліятэку, школы мастацтваў і агульнаадукацыйныя школы раёна.
Па тэме “Захаванне і выкарыстанне музычных традыцый у святочнай і пабытовай культуры, фармальнай і нефармальнай адукацыі” лекцыйныя заняткі правялі спецыялісты ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны з БДУКМ Каліноўская Алена Тадэвушаўна і Гумінская Алена Васільеўна, змясоўныя матэрыялы для абмеркавання прапанавалі Ганькіна Марыя Валер'еўна, начальнік аддзела традыцыйнай народнай культуры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” і Гамзовіч Рэгіна Станіславаўна, грамадскі эксперт у сферы аховы НКС. На круглым стале “Актуальнасць музычных традыцый у кантэксце абрадавых практык і сучасных культурных мерапрыемстваў” сваімі метадычнымі напрацоўкамі з калегамі падзяліліся Торчык Ірына Ціханаўна, загадчыца філіяла “Пагосцкі клуб-бібліятэка” ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва”, Каляда Наталля Рыгораўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры Рычоўскай сярэднай школы, кіраўнік факультатыўных заняткаў “Выхаванне духоўна-маральных якасцей і патрыятызму”; Каралец Васіль Іванавіч, загадчык аддзела традыцыйнай культуры і фальклору ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва”, Кішкурна Марыя Антонаўна, дырэктар ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва”.
Пра дуругую частку семінара – у артыкуле Лекцыі-канцэрты па гісторыі традыцыйных музычных інструментаў і беларускага народнага тэатра правёў Іван Кірчук для жыхароў Тураўшчыны Форум для отзывов 11 не существует. |
|