Свята ткацтва ў г. ЛідзеКаторы год запар праходзіць свята ткацтва ў г. Лідзе. Гэта мерапрыемства ладзіць аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Свята ткацтва, зладжанае ў г. Лідзе, – гэта адна з форм папулярызацыі ведаў пра традыцыю стварэння белаўзорыстых тканін дакладнага гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі, магчымасць пазнаёміцца з ёй. Для больш шчыльнага азнаямлення, а магчыма, рэлізаваць жаданне навучыцца ткаць можна ў майстэрні па ткацтву, якая паспяхова працуе пры аддзеле рамёстваў і народнай творчасці ў Лідзе. У гэтым годзе асноўнай тэмай свята стала вышыўка, якая з’яўляецца адным з важных складнікаў упрыгажэння вырабаў з тканага палатна. Была арганізавана багатая выставачная экспазіцыя ўзораў ткацтва і вышыўкі, дзе былі прадстаўлены арыгінальныя аўтэнтычныя вырабы, аўтарскія калекцыі ткацтва і вышыўкі ў традыцыйных тэхніках майстроў Гродзеншчыны, праводзіліся майстр-класы Яскравая прэзентацыя мясцовых традыцый прыцягнула ўвагу да свята мясцовых жыхароў і гасцей горада.
Даследванні тэхналогій народнага тэкстылю на Гродзеншчыне і іх інвентарызацыя мае пэўныя вынікі. У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей і Нацыянальным інвентары пазначаны яшчэ 4 традыцыі ткацтва ў рэгіёне: Традыцыя простага двухнітовага ткацтва (г.п. Рось, в. Студзянец, Ваўкавыскі раён Традыцыйныя ткацкія тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў (аг. Пагародна, Воранаўскі раён) Традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў (в. Гудзевічы, Мастоўскі р-н)
Па матэрыялах Гродзенскага АМЦНТ
Форум для отзывов 11 не существует. |
|