Народныя традыцыі ў навуковым асвятленні

У серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” ад выдавецтва “Беларуская навука” выйшла кніга беларускіх замоваў з пераказам на рускую і перакладам на англійскую мову “Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца”.  У выданні прадстаўлены тэксты замоў - аднаго з традыцыйных жанраў вуснай народнай творчасці беларусаў. Укладальнік - вядомы навукаўца-даследчык, доктар філалагічных навук Таццяна Васільеўна Валодзіна.
Выданне ілюстравана выцінанкамі беларускіх майстроў.

Прэзентацыя кніжнай серыі адбудзецца ў Цэнтральнай  навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі  20 лютага ў 16.00.
Падчас яе правядзення прагучаць традыцыйныя спевы рэгіёнаў Беларусі ў выкананні гурта  "Стажары" (г. Мінск) і будзе працаваць выстава беларускай выцінанкі.
изображение_viber_2025-02-18_17-32-22-494_паменш. 540.jpg

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.