Беларуская казка як прадмет навуковага даследванняУжо стала традыцыяй праводзіць у Мінску Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі, які з 2018 г. ладзіць дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”. У 2025 г. будзе праходзіць чацвёртае па ліку мерапрыемства. У межах работы Форума пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы: архаічная традыцыя vs сучасная інтэрпрэтацыя», адкрытыя круглыя сталы «Беларуская міфалогія: ад аўтэнтыкі да містыфікацый» і «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі», а таксамам дзіцячы конкурс апавядальнікаў народнай казкі. Запланаваны выступы народных казачнікаў і апавядальнікаў, фальклорных калектываў, выстава ілюстрацый да кніжных выданняў беларускіх казак; майстар-класы і экскурсіі; прэзентацыі кніжных выданняў і электроннай старонкі. Заяўкі на ўдзел дасылаюцца да 15 красавіка 2025 года на адрас belarusianfolklore@gmail.com Рабочыя мовы форума: беларуская, руская, англійская. Паводле матэрыялаў канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. Адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, к. 2, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Больш падрабязная інфармацыя пра мерапрыемствы і ўмовы ўдзелу у Форуме размешчана ў інфармацыйным лісце на сайце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|