Гуканне вясны ў Вязынцы

Гуканне вясны ў Вязынцы

У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» 22 сакавіка 2025 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы разам з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур ладзяць святочную інтэрактыўную праграму “Гуканне вясны” з элементамі рэканструкцыі каляндарна-абрадавага свята.

У праграме будуць прымаць удзел калектывы, якія з’яўляюцца захавальнікамі мясцовых культурных традыцый, унесеных ў Дзяржаўны спіс гістырока-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Народны сямейны гульнёва-абрадавы гурт “Радзіна” і ўзорны фальклорны дзіцячы гурт “Валошкі” Новінскага СДК праводзяць калядны абрад "Цягнуць Каляду на дуба" ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці.

Народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Стаўбунскія вячоркі” філіяла “Стаўбунскі СДК” ДУК “Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці” "водзяць і хаваюць  стралу" на свята Ушэсця.


Паводле інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы»



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.