Традыцыйныя святы народнага календара ў маі

Старажытнае земляробчае свята Юр’я з’яўляецца складнікам вясковай традыцыйнай культуры. Яно адзначаецца звычайна 6 мая па новаму стылю. Да сённяшняга дня захаваліся традыцыі яго святкавання ў форме абрадаў з мясцовымі адметнасцямі. Двум праявам юраўскай традыцыі на Беларусі нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Так, абрад Юр’е праводзіцца ў в. Ахонава Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, інфармацыя пра які размешчана ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Згодна мясцовым звыячаям святкаванне праходзіла на працягу двух дзён – 5 і 6 мая. Сучаснае правядзенне абраду Юр’е адбываецца 5 мая. Юраўскую традыцыю ў Дзятлаўскім раёне адраджаюць і ў іншых мясцовасцях, напрыклад, у пасёлку Наваельні.

Прыняць удзел можна ў правядзенні юраўскага свята 5 мая 2025 года ў 14:00 у в. Ахонава, у 17:00  у п. Наваельня.

Пра ўмовы наведвання свята Юр’е можна даведацца ў Дзятлаўскім районным цэнтры культуры і народнага творчасці па тэлефоне 8 01563 68 3 53

Дятловский раён. цэнтр культур_1140x641.jpg

Фота з сайта ДЗУК "Дзятлаўскі районны цэнтр культуры і народнага творчасці"

Свята Юр'я 6 мая праводзіцца ў в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Мясцовая назва вясновага абраду – “Юраўскі карагод”. Даведацца чаму святкаванне так называецца, а таксама пра “жыццё” гэтай традыцыі на Тураўшчыне можна ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У мінулым годзе завяршыўся праект па захаванню вясновага аброду  “Юраўскі карагод” пры падтрымцы ЮНЕСКА. Інфармацыйныя матэрыялы па яго рэлізацыі размешчаны на сайце “Жывая спадчына Беларусі”.

Сёлета в. Пагост зноў чакае гасцей!

Праграма святкавання:

9.00 - 10.20 падрыхтоўка ў мясцовым клубе, выраб вяночкаў,, папяровых кветак,  упрыгожанне карагода і інш.

10.20 - 12.00 шэсце па вёсцы, карагоды на полі і на вуліцах вёскі

12.00 - 13.00 гульні і танцы ля клуба

13.00 -17.00 канцэрт народных фальклорных калектываў Жыткавіцкага раёна. Прымаюць удзел 10 лепшых фальклорных калектываў Тураўшчыны!


L1003070.jpg

Фота П.Ганчар, 2024 г.

Фота К.Аракчэевай у анонсе раздзела "Каляндар"  (2024 г).


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.