Святы народнага календара напрыканцы мая

Традыцыйна на 40 дзень пасля Вялікадня, у дзень праваслаўнага свята Ушэсце Гасподняга, у многіх мясцовасцях Гомельшчыны  водзяць і хаваюць стралу. Абрад звязаны з зямлёй, яе ўраджайнасцю, накіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы.

Традыцыя ваджэння і пахавання стралы ў в. Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна яшчэ ў 2007 г. атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, а ў 2022 г. пашырылася лакалізацыя яе практыкі, і аграгарадкі Стаўбун, Неглюбка і Янова ўвайшлі ў арэал сучаснага бытавання абраду ў гэтым раёне.

Інфармацыя пра старажытную традыцыю можна паглядзець у Інветары нематэрыяльнай культурнай спадчыны

29 мая шчыра запрашаюць усіх прыхільнікаў традыцыйнай культуры далучыцца да правядзення абраду “Ваджэння і пахавання стралы” ў Веткаўскім раёне.

Усю інфармацыю  па ўдзелу ў абрадавай дзеі можна атрымаць у Веткаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці па тэл.+375 2330 213 40, +375 2330 428 37

изображение_viber_2025-05-16_15-07-25-989_cr.jpg

Старадаўнюю традыцыю ваджэння і пахавання стралы падтрымліваюць і ў  в. Валосавічы  Чачэрскага раён Гомельскай вобласці. 29 мая  таксама будуць праводзіць абрад "Ваджэнне i пахаванне стралы".

Па дадатковую інфармацыю можна звярнуцца ў Чачэрскі раённы дом культуры па тэл. +375 2332 776 89, Сідаравіцкі сельскі клуб па тэл. +375 2332 711 81. 


 

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.