Захаванне праз танцаванне!Абласны фестываль-свята побытавых танцаў ”Танцуем па-даўнейшаму " (аг. Дзітва, Лідскі раён) адбудзецца 24 мая ў аг.Дзітва Лідскага раёна. Праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народнага танца, традыцыямі якога славіцца Гродзеншчына. Сюды збяруцца аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй вобласці, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 50 гадоў і старэй, захаваўшы самабытны мясцовы стыль выканання. ![]() Традыцыйнымі ў рамках фестывалю-свята стануць выступленні лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны, майстар-класы па бытавых танцах, флэшмоб «Танцуем разам» і выстава вырабаў майстроў народнай творчасці. Інфармацыя па тэл.: +375 154 646339, +375 152 623801
Форум для отзывов 11 не существует. |
|


