Летняя школа ткацтва ў г. ЛідаАддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці 20-21 чэрвеня запрашае ў летную школу традыцыйнага ткацтва. У праграме навучання практычныя заняткі па запраўцы станка і навучанню рэгіянальным тэхнікам. Кожнаму ўдзельніку школы будуць прадастаўлены асабістыя кросны з асновай. Запрашаюцца аматары і прафесіяналы – усе, хто жадаюць пазнаёміцца і далучыцца да практыкі мясцовыхкультурных традыцый. Разнастайныя тэхнікі вырабу белаўзорыстых тканін прадстаўлены ў інфармацыйных матэрыялах элемента НКС “Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння” ў Нацыянальным інвентары НКН і ўключаны ў Дзяржаўна спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Форум для отзывов 11 не существует. |
|