Мастацтва гліны і агню

У аграгарадку Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці 20 ліпеня бягучага года пройдзе свята ганчара “Мастацтва гліны і агню”.

Здаўна поразаўскія ганчары былі вядомы сваім майстэрствам вырабу чорнаглянцавай керамікі. У 1997 г. традыцыя ганчарства прыпынілася з сыходам у нябыт апошняга майстра Шопіка Іосіфа Іосіфавіча.

З 2006 г. на Свіслаччыне ганчарнай справай пачаў займацца Яўген Віктаравіч Мацяшук, які вывучаў дзейнасць мясцовых майстроў, у тым ліку з Поразава. З гэтага моманту на тэрыторыі Свіслацкага раёна пачалося сапраўднае актыўнае ўзнаўленне традыцыйнага вырабу чорнаглянцавай керамікі. На сённяшні дзень Яўген Віктаравіч валодае старымі тэхналогіямі вырабу чорнаглянцаванай задымленнай керамікі, вывучае і папулярызуе мясцовыя традыцыі ганчарства, перадае свае веды і малодшаму пакаленню праз дзейнасць дзіцячага гуртка “Чароўная глінка”, і тым дарослым – майстрам з іншых рэгіёнаў, аматарам і проста зацікаўленым, якія жадаюць вывучаць майстэрства ганчарнага круга і далучацца да яго практыкі. На Гродзеншыне ўжо з’явіліся майстры, якія практыкуюць Поразаўскую ганчарную традыцыю. Для яе далейшай падтрымкі быў распрацаваны праект «Адроджанае рамяство», на рэалізацыю якога ў 2019 годзе атрыманы грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У Свіслацкім раёне мараць пабудаваць спецыяльную печ для абапалу гліняных вырабаў, а таксама, каб традыцыя вырабу Поразаўскай чорнаглянцавай керамікі на Гродзеншчыне атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

изображение_viber_2025-07-14_14-38-58-501.jpg

Застаецца пажадаць поспехаў у захаванні такой “гарачай” ва ўсіх сэнсах традыцыі, а святу, якое ладзіцца ў гонар майстроў-ганчароў Поразаўскай чорнаглянцавай керамікі, жадаем многа наведвальнікаў!


Паводле матэрыялаў ДУК «Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.