Панямоння жыватворныя крыніцы — скарб, якім мы ганарымся!

Усіх прыхільнікаў і аматараў традыцыйнай культуры 7 верасня бягучага года запрашаюць у г. Ліда наведаць заключныя  мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” – аднаго з самабытнейшых фестываляў на тэрыторыі Гродзеншчыны, які на працягу звыш 15 гадоў не губляе сваёй актуальнасці.

Фестываль ахоплівае ўсю вобласць, тут прэзентуюцца рэгіянальныя адметнасці традыцыйнай культуры кожнага раёна і нават асобных вёсак Гродзеншчыны.

З красавіка па ліпень праходзілі занальныя агляды-конкурсы абласнога фестывалю, дзе вызначаліся лепшыя транслятары фальклорнага мастацтва, самыя таленавітыя майстры народнай творчасці. Удзельнікі занальных аглядаў-конкурсаў падрыхтавалі адпаведныя праграмы.

Заключныя фестывальныя мерапрыемствы ў Лідзе падчас правядзення XXXII Дня беларускага пісьменства стануць сапраўднай культурнай падзеяй, на якой будзе прадстаўлена ўсё лепшае на Панямонні, што засталося нам ад продкаў.

photo_2025-08-11_08-24-58-723x1024.jpg

Праграма фестывалю 

изображение_viber_2025-09-05_10-21-59-007.jpg


Паводле інфармацыі  
ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта,  ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.