Навукова-практычная канферэнцыя пройдзе ў г.п.Воранава Гродзенскай вобласці

У г.п. Воранава Гродзенскай вобласці 26 верасня пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі» – намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА».

Асноўныя накiрункi работы канферэнцыi:

  • працэдура намінавання элементаў нематэрыяльнай кулътурнай спадчыны Рэслублiкi Беларусь у спiсы ЮНЕСКА, асноўныя праблемы пры падрыхтоўцы;
  • комплексныя падыходы ў пъrтаннях аховы, папулярызацыi i захавання элементаў нематэрыяльнай културнай спадчыны;
  • патэнцыял гiсторыка-культурнай спадчыны як рухаючай сiлы ўстойлiвага развiцця;
  • гiсторыя бытавання элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, рэгiянальныя праблемы зберажэння i трансфармацыi ўзораў народнай традыцыйнай культуры як форм культурнай спадчыны, у тым лiку кулiнарных традьщый, прэтэндэнтаў на ўнясенне ў спiсы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА;
  • роля носьбiтаў народнай традыцыйнай культуры ў зберажэннi нематэрыяльнай культурнай спадчыны рэгiёна;
  • этнатурызм, як механiзм трансляцыi, палулярызацыi i падтрымкi элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Да удзелу ў канферэнцыi запрошаны даследчыкi, краязнаўцы, этнографы, выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў, супрацоунiкi метадычных цэнтраў, спецыялiсты ў галiне аховы элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 

photo_2025-09-24_17-14-26.jpg

Паводле ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.