Разнастайнасць як адметная рыса традыцыйнага ў сучасным

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна пачне працаваць выстава «Беларусь самабытная», дзе будуць экспанавацца работы навучэнцаў цыклавой камісіі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім. М.К. Агінскага».

Цыклавая камісія «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» працуе ў складзе Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага з 1995 года. Асноўная мэта навучання – вывучэнне і асэнсаванне традыцый культурнай спадчыны, іх інтэграцыю ў сучасную культурную прастору Беларусі. Выкладчыкамі цыклавой камісіі праводзіцца вялікая творчая праца па развіцці народнага мастацтва выцінанкі, саломапляцення, аплікацыі з саломкі, разьбы па дрэве. У 2025 годзе цыклавая камісія адзначае свой 30-гадовы юбілей. За гэты час выкладчыкі падрыхтавалі і выпусцілі больш за 330 навучэнцаў. Многія з іх выкладаюць у гарадскіх і раённых мастацкіх школах, працуюць у Дамах творчасці, тым самым  працягваюць практыку атрыманых ведаў і навыкаў па рамесных традыцыях. 

 изображение_viber_2025-10-23_11-06-25-000.jpg

Урачыстае адкрыццё выставы «Беларусь самабытная» адбудзецца 28 кастрычніка 2025 года ў 17:00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна па адрасе: вул. Гікалы, 4 (другі паверх, выставачная зала). Уваход вольны.


Паводле ДУ "Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна"


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.