Прыязджайце на “Ката”!Ігрышча “Ката пячы” старанна захоўваюць у аграгарадку Скірмантава Дзяржынскага раёна і заўсёды гуляюць 27 лістапада напярэдадні Піліпаўскага посту. Удзельнікамі дзеі могуць быць “як маладыя хлопцы і дзяўчаты, так і ўжо жанатыя і замужнія, і проста дарослыя людзі". Сама дзея напоўнена музыкай, народнымі песнямі, танцамі, прыказкамі, жартамі і рознымі іншымі забаўлянкамі. Ігрышча “Ката пячы” атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2017 г, інфармацыйныя матэрыялы пра народнае вясёлае гулянне змешчаны ў Напярэдані правядзення гульні ў інфармацыйным партале Дзяржынскага раёна DZR.BY змешчаны грунтоўны і цікавы артыкул “Хто хвост адкусіць – будзе самы шчаслівы!”.
Паводле інфармацыйных матэрыялаў DZR.BY Фота DZR.BYФорум для отзывов 11 не существует. |
|


