"Тры каралі" калядуюць па Гродзеншчыне6 студзеня каталікі Беларусі адзначаюць свята «Тры каралі» ў гонар мудрацоў Каспара, Мельхіёра і Бальтазара, якія прынеслі дары немаўляці Ісусу. Свята ўяўляе сабой традыцыйны абыход двароў з віншаваннямі гаспадароў і спевам калядных песень.
Да канца ХХ ст. гэта праява каталіцкай каляднай абраднасці амаль спыніла сваё жывое бытаванне, але захоўвалася ў памяці многіх жыхароў старэйшага ўзросту і шматлікіх этнаграфічных даследаваннях рэгіёну. Паступова святочная традыцыя была адноўлена на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, а ў 2024 г. атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, матэрыялы фіксацыі і мастацкай ацэнкі якой змешчаны ў Інвентары НКС. 6 студзеня 2026 г. ужо традыцыйна "Тры Каралі" пройдуць у розных населеных пунктах Лідскага, Шчучынскага, Воранаўскага і Іўеўскага раёна: Ваверка (Лідскі раён), Васілішкі (Шчучынскі раён), Ліпнішкі і Трабы (Іўеўскі раён), Больцішкі (Воранаўскі раён).
Жыхары Гродзенскай вобласці запрашаюць усіх зацікаўленых далучыцца да правядзення святочнага калядавання!
Паводле Форум для отзывов 11 не существует. |
|


