«Стрэчанне» на парозе – хутка ўжо вясна!

У далёкай палескай вёсцы Новае Палессе ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці згодна мясцовым традыцыям 15 лютага адзначаецца свята «Стрэчанне», або «Грамніцы». Галоўны завадатар святкавання – мясцовы народны фальклорны калектыў «Палескія напевы». Падчас правядзення абрадавых дзеяў у выкананні ўдзельніц гурта гучаць прымеркаваныя да гэтай падзеі мясцовыя песні і карагоды. Спавячкі калектыва выдатна валодаюць мастацтвам спеву і захоўваюць мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.


Афіша_Лельчыцкі цэнтр НТ.jpg

Калектыў «Палескія напевы» запрашае ўсіх жадаючых адзначыць разам свята “Стрэчанне”. Інфармацыю пра ўмовы наведвання святкавання можна атрымаць у Лельчыцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.


Афіша прадастаўлена Лельчыцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.