Як стаць нашчадкам традыцый?

Як пазнаёміць дзяцей з важнымі і каштоўнымі праявамі нашай традыцыйнай культуры? Якім чынам матываваць і натхніць хлопчыкаў і дзяўчынак вывучаць рэгіянальныя культурныя адметнасці і стаць іх пераемнікамі і прадаўжальнікамі? Адказы на гэтыя пытанні магчыма знойдуцца падчас правядзення заключных мерапрыемстваў V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый» 16-17 красавіка 2026 года. Адметны конкурс-фестываль распачаў сваю работу яшчэ ў чэрвені 2025 года.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. 
У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

Конкурс накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

afisha_2026_nashchadk_tradycyj_sajt.jpg

У фінале фестывалю-конкурсу – 18 лепшых праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. 
Творчая абарона-прэзентацыя праектаў адбудзецца па намінацыях:

v  Музычная спадчына маёй Радзімы

v  Культурныя традыцыі і абрады роднага краю

v  Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны

afisha_pragrama_16-17_krasav_ka_szhat_sajt.jpg

У кожнай з намінацый прадстаўляюцца праекты, якія накіраваны на даследаванне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры беларусаў, мастацкую рэканструкцыю і творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны ў сучасных умовах.

Месца правядзення: г. Мінск,  вул. Фабрыцыуса, 5, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Паводле  УА "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі"

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.