Велікодныя святы і абрады ў красавікуАдно з самых значных святаў народнага календара – Вялікдзень. Па праваслаўнай традыцыі ў гэтым годзе яно прыпадае на 12 красавіка. Гэта свята адзначаецца не адзін дзень, а працяглы перыяд, які завецца Велікодным. У шэрагу рэгіёнаў краіны яно святкуецца згодна мясцовым адметным традыцыям, якія на сённяшні дзень маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Да правядзення святаў і абрадаў Велікоднага часу можна далучацца ўсім жадаючым. 12 красавіка, у першы дзень Вялікдня, жыхары аграгарадка Маркава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці каля царквы Святой Жываначальнай Троіцы ладзяць карагод пад назвай «Лука». Мясцовую супольнасць падтрымліваюць спецыялісты Маладзечанскага раённага цэнтра культуры і іншых дзяржаўных устаноў. З матэрыяламі пра традыцую ваджэння Велікоднага карагода ў аграгарадку Маркава можна азнаёміцца ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Жадаючыя далучыцца да святочнага карагода могуць звярнуцца ў аддзел традыцыйнага мастацтва і аматарскай творчасці Маладзечанскага раённага цэнтра культуры па тэл. 8 0176 54 99 52. У гэты ж дзень у аграгарадку Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці на вясковай плошчы (па-мясцоваму — «місці») будуць вадзіць вясновы карагод «Стрылка». Матэрыялы пра гісторыю і сучаснае існаванне Вялікоднай традыцыі змешчаны ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Пра ўмовы наведвання свята можна даведацца ва ўстанове «Драгічынская раённая клубная сістэма» па тэл. 8 01644 7 14 39.
На другі дзень Вялікадня ў вёсках Маркавічы і Гадзічава Гомельскага раёна Гомельскай вобласці водзяць «Сулу». Гэты велікодны абрад быў адноўлены ў 2007 годзе пасля саракагадовага перапынку. Вось ужо двадцаты год запар жыхары дзвюх вёсак робяць усё магчымае для яго правядзення і захавання. У 2019 г. абраду нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Звесткі пра абрад змешчаны ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У бягучым годзе правядзенне абраду «Ваджэнне Сулы» прыпадае на панядзелак 13 красавіка. Да ўдзелу ў абрадзе запрашаюцца ўсе жадаючыя, вітаюцца госці ў традыцыйных народных строях.
Адметная лакальная традыцыя вясновых карагодаў на Вялікдзень, Праводную нядзелю і «Провады зімы» існуе ў в. Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Тэматычныя матэрыялы змешчаны ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Свята ладзіць народны аматарскі фальклорна-этнаграфічны калектыў «Крыніцы». Карагодам і шэсцю па вуліцах вёскі папярэднічае фальклорны канцэрт, які адбываецца на вуліцы ля музея Якуба Коласа. Дадатковую інфармацыю па пытаннях арганізацыі і ўдзелу ў свяце можна атрымаць ва ўстанове культуры «Пінская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» (тэл. 8(0165) 65 07 75), а таксама ў Пінкавіцкім сельскім Доме культуры. Паводле інфармацыі дзяржаўных устаноў, аматараў традыцыйнай культуры, якія актыўна падтрымліваюць мясцовыя традыцыі. Форум для отзывов 11 не существует. |
|




