Народны танец — гэта стыльна, драйвова і жыва!15 мая аграгарадок Дзітва Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ператворыцца ў вялікую танцавальную пляцоўку. Штогод на Лідшчыне праводзіцца абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму», які збірае вялікую колькасць аматараў фальклору. У 2026 годзе свята традыцыйнага танца пройдзе ў 8-мы раз.
У праграме: v Танцавальны батл па-беларуску: ˗ лепшыя танцавальныя пары з усёй Гродзеншчыны змогуць прадэманстраваць адметныя мясцовыя вырыянты традыцыйных побытавых танцаў ў чатырох узроставых катэгорыях. У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел пары розных узростаў – ад 5 да 75 гадоў; ˗ майстар-класы па побытавым танцам ад спрактыкаваных фальклорных гуртоў; ˗ агульны танец «Полька» выканаюць 58 дзіцячых пар, а «Лявоніху» станчаць усе дарослыя. v Канцэрты ад зорных гасцей вобласці: ˗ заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага гурта «Жывіца» з Квасоўкі Гродзенскага раёна; ˗ народнага фальклорнага танцавальнага калектыва «Спадчына» з г.п.Карэлічы; ˗ мясцовых захавальнікаў традыцый — народнага фальклорнага гурта «Талер» з г. Ліда. v Кірмаш і забавы: ˗ горад майстроў з выдатнымі вырабамі з саломы, паперы, гліны і дрэва ад лепшых рамеснікаў Гродзеншчыны;
Месца сустрэчы: Дзітвянскі Дом культуры, вул. Ленінская, 4, аг. Дзітва, Лідскі раён. Паводле ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» Форум для отзывов 11 не существует. |
|



