Колеры саламяных дываноўРаспаўсюджаны ў Старадарожскім раёне выраб дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне ўяўляе сабой адметную праяву нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКН) не толькі Мінскай вобласці, але і ўсёй краіны. Традыцыі стварэння такіх незвычайных дываноў у шэрагу населенных пунктаў Старадарожскага раёна (в. Рухава, аг. Палажэвічы, г. Старыя Дарогі) ў 2020 г. нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Дэкаратыўныя рухаўскія дываны арганічна і натуральна ўключаны ў традыцыйны інтэр’ер народнага жылля побач з вырабамі ткацтва, карункамі і іншымі ўзорамі народнай мастацкай творчасці. У рухаўскіх дыванах спалучаюцца як дасягненні ўласна аплікацыі саломкай, так і іншых відаў народнага мастацтва: маляваных дываноў, тканых посцілак, вышыўцы. Больш падрабязна з інфармацыйнымі матэрыяламі пра гэта традыцыйнае рамяство можна азнаёміцца ў Інвентары НКН.
Падчас працы выставы 20 чэрвеня а 12-й гадзіне будзе праведзены майстар-клас ад лепшых майстроў Старадарожшчыны. Таксама будзе арганізаваны інтэрактыўны куток для дзяцей, дзе яны праз гульню змогуць пазнаёміцца з рознымі этапамі стварэння рухаўскага дывана. Выстава будзе працаваць па 28 чэрвеня 2026 г. Час працы мастацкай галерэі «Цэнтр»: пяняделак-пятніца, з 11:00 да 19:00. Тэлефон для даведак: 8 (017) 342 50 76
Паводле ДУ «Мінскі абласны цэнтрнароднай творчасці» Форум для отзывов 11 не существует. |
|


