Якія скарбы ёсць на Гродзеншчыне?У рамках правядзення XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 7 чэрвеня на тэрыторыі Аўгустоўскага канала пройдуць мерапрыемствы абласнога фестывалю традыцыйнага мастацтва «Скарбы Гродзеншчыны». Тэматыкай фестывалю ў гэтым годзе сталі рэгіянальныя вясельныя традыцыі Гродзеншчыны. Аматары традыцыйнай культуры змогуць азнаёміцца з вынікамі рэалізацыі праекта «Вяселле па беларускiх канонах», над якім працавалі спецыялісты мясцовых устаноў культуры. Яны правялі вялікую працу па даследаванню святочных традыцый вяселля: размаўлялі з вяскоўцамі старэйшага пакалення, працавалі ў архівах, вывучалі іншыя матэрыялы па рэгіянальнай сямейнай абраднасці. Падрыхтаваныя рэканструкцыі вясельных традыцый і будуць прэзентаваны наведвальнікам мерапрыемства.
Паводле Форум для отзывов 11 не существует. |
|



