Рэгіянальны кірмаш традыцыйных рамёстваў на Міншчыне

Чацвёрты рэгіянальны фестываль традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кірмаш рамёстваў» пройдзе 2 жніўня 2026 года ў аграгарадку Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці.

На фестывалі «Кірмаш рамёстваў» у Морачы будуць прадстаўлены асноўныя напрамкі беларускага традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва:

разьба па дрэве — традыцыйна адзін з прадстаўнічых кірункаў фэсту;

саламапляценне і лазапляценне — выраб кошыкаў, капелюшоў, цацак і дэкаратыўных элементаў з прыродных матэрыялаў;

ганчарства і кераміка — дэманстрацыя працы на ганчарным крузе, традыцыйны посуд і гліняныя свістулькі;

ткацтва і вышыўка — прэзентацыя ручнікоў, народных строяў, паясоў і сурвэтак з традыцыйнымі рэгіянальнымі арнаментамі;

выцінанка — мастацтва выразання з паперы і тканіны.

Кірмаш-рамёстваў-2026-1.jpg

Паводле  ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры»


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.