Свята ткацтва на Мастоўшчыне25 ліпеня пройдзе сапраўднае свята ткацтва — «Гудзевіцкі тэкстыльны фэст»! У аграгарадку Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці захоўваецца нематэрыяльная культурная каштоўнасць — «Традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя матэрыялы пра адметную ткацкую тэхналогію Мастоўшчыны можна паглядзець у Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На фестывалі будзе магчымасць пагрузіцца ў атмасферу традыцыйнага ткацтва: даведацца пра стварэнне падвойных дываноў, атрымаць урокі ткацтва за старадаўнімі кроснамі і нават выткаць за імі невялікую палоску тканіны або паспрабаваць сплесці з нітак традыцыйны народны пояс. Падчас фэсту можна пазнаёміцца з паўсядзённым і святочным адзеннем нашых продкаў з традыцыйным «мастоўскім ладам».
Дапоўняць атмасферу свята інтэрактыўныя праграмы з конкурсамі, канцэрты калектываў аматарскай творчасці, а таксама танцавальныя праграмы.
Паводле ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры» Форум для отзывов 11 не существует. |
|



