Абласное свята-конкурс “Вялікая вясельніца” прайшло ў РасонахАбласное свята-конкурс “Вялікая вясельніца”, якое адбылося 26 кастрычніка 2019 г. у Расонах, сабрала каля 300 аматараў вясельных традыцый амаль з усіх раёнаў Віцебшчыны. Упершыню “Вялікая вясельніца” прайшла ў 2010 г. ў Дуброўна як агляд-конкурс аўтэнтычных фальклорных калектываў. З таго часу раз у два гады аматары фальклору збіраюцца ў розных кутках вобласці, каб захаваць аўтэнтычныя вясельныя спевы і абрады Віцебшчыны.
На гэты раз свята пачалося з конкурсу-прэзентацыі абрадавых страў вясельнага стала з 16 раёнаў, што разгарнулася ў файе раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Тут можна было пабачыць вясельны “рагаты” каравай з Дубровеншчыны, рыбны вясельны стол з Расоншчыны, стараверскі – з Шаркаўшчыны. Глыбоцкі раён прадставіў стравы, што былі на сталах ад сватання да вясельнага застолля… Лепшым ў гэтым конкурсе стала народнае аматарскае аб’яднанне нацыянальнай кухні, фальклору і гульні “Расіца” Бігосаўскага СДК Верхнядзвінскага раёна.
Працягнулася мерапрыемства праглядам творчых праграм у намінацыі “Вясельныя спевы Віцебшчыны”, дзе змагаліся амаль 20 фальклорных калектываў, якія прадставілі мясцовыя і адметныя вясельныя песні сваіх раёнаў. Былі на свяце і госці – ансамбль “Рассыпуха” з горада Себеж (Расія) і мастацкі калектыў “Упіте” Вілякскай краявой думы з Латвіі. Перамогу ў конкурсе спеваў – званне лаўрэата І ступені падзялілі паміж сабой народны фальклорны калектыў “Медуніца” Адаменскага СДК Лёзненскага раёна і народнае фальклорнае згуртаванне “Азерыца” Езярышчанскага ГпДК Гарадоцкага раёна.
Таксама ў межах святочнага дзеяння ўпершыню адбыўся конкурс-імправізацыя на лепшую сваццю “Без мяне мяне ажанілі”. Тут свацця павінна была ярка, неардынарна, але на аснове мясцовых традыцый прадставіць жаніхоў і нявест. Тут перамога засталася за народным фальклорным калектывам “Купалінка” Каўшэлеўскага Дома фальклору Шаркаўшчынскага раёна.
Андрэй Струнчанка, намеснік дырэктара Віцебскага АМЦНТ Згодна Пратаколу пасяджэння журы абласнога свята-конкурсу вясельных абрадаў Вiцебшчыны ”Вялiкая вясельнiца – 2019“ дыпломамі лаўрэатаў узнагароджаны наступныя ўдзельнікі: НАМІНАЦЫЯ ”ВЯСЕЛЬНЫ СТОЛ“: Лаўрэат І ступені – народнае аматарскае аб’яднанне нацыянальнай кухні, фальклору і гульні ”Расіца“ Бігосаўскага СДК ДУК ”Верхнядзвінскі РЦКіНТ“ Лаўрэат ІІ ступені – народны клуб нацыянальнай кухні, фальклору і гульні ”Кумачкі“ Гатаўшчынскага СДК ДУК ”Глыбоцкі ЦТКіНТ“; народны фальклорны ансамбль ”Вечарынка“ ДУК ”Сенненскі РЦКіНТ“ Лаўрэат ІІІ ступені – народны клуб нацыянальнай кухні і беларускай гульні ”Дубровенскія прысмакі“ РДК ”Раѐнны цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раѐна“; народны фальклорны калектыў ”Матырынская спадчына“ Матырынскага СК ДУК ”Ушацкі РЦКіНТ“ НАМІНАЦЫЯ ”ВЯСЕЛЬНЫЯ СПЕВЫ ВІЦЕБШЧЫНЫ“: Лаўрэат І ступені – народнае фальклорнае згуртаванне ”Азерыца“ Езярышчынскага ГпДК ДУК ”Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раѐна“; народны фальклорны калектыў ”Медуніца“ Адаменскага СДК ДУК ”Лѐзненская ЦКС“ Лаўрэат ІІ ступені – народны фальклорны калектыў ”Сенькавіца“ Сенькаўскага клуба- бібліятэкіДУК ”Верхнядзвінскі РЦКіНТ“; народны фальклорны калектыў ”Кудзеліца“ РДК ДУК ”Раѐнны цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раѐна“; народны фальклорны калектыў ”Крыніца“ Янкавіцкага СДК ДУК ”Расонскі РЦКіНТ“ Лаўрэат ІІІ ступені – Народны фальклорны ансамбль ”Галасы спадчыны“ Багатырскага СДК ДУК ”Полацкі РЦК“ ”За зберажэнне аўтэнтычнай рэгіянальнай песеннай культуры“ – аўтэнтычны гурт в.Івесь, Івесьскі культурны гісторыка-турыстычны цэнтр ДУК ”Глыбоцкі ЦТКіНТ“; народны гурт аўтэнтычнай песні Андронаўскага СК ДУК ”Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раѐна“ НАМІНАЦЫЯ ”БЕЗ МЯНЕ, МЯНЕ АЖАНІЛІ“ Лаўрэат І ступені – народны фальклорны калектыў ”Купалінка“ Каўшэлеўскага ДФ філіялаДУК ”Шаркаўшчынскі РЦК“ Лаўрэат ІІ ступені – Святлана Траццякова, ДУК ”Расонскі РЦКіНТ“ Лаўрэат ІІІ ступені – Клаўдзія Рыжыкава, мастацкі кіраўнік Міхалінаўскага клуба-бібліятэкі ДУК ”Лѐзненская ЦКС“ Артыкулы пра свята ў СМІ: «Вялікая вясельніца» собрала в Россонах почти 300 гостей (СБ, 2019) Форум для отзывов 1 не существует. |

