Комплекснае даследаванне танцавальнай культуры Магілёўскага Падняпроўя

Комплекснае даследаванне танцавальнай культуры Магілёўскага Падняпроўя

Падрыхтоўка выданняў, прысвечаных комплекснаму даследаванню танцавальнай культуры гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі – грунтоўны шматгадовы праект знакамітага этнахарэографа М.А.Козенкі. У 2012 годзе ён быў рэалізаваны ў Магілёўскай вобласці. Кніга Беларускі народны танец : традыцыі і сучаснасць (Магілёўшчына) / [М. А. Козенка і інш.]. — Магiлёў : Чатыры чвэрці, 2012. — 652 с даволі хутка разышлася і не патрапіла да ўсіх зацікаўленых чытачоў.

Другое выданне 2021 года таксама мае невялікі наклад, але кнігі, распаўсюджаныя па розных абласцях, стануць узорам для вывучэння і публікацыі матэрыялаў, прысвечаных традыцыям і сучаснаснаму ўвасабленню беларускага народнага танцу.

У выданні прадстаўлена харэаграфічная спадчына Магілёўшчыны ва ўсім яе разнастайным этналакальным абліччы ва ўзаемадзеянні са смежнымі мастацтвамі, а таксама інавацыйная аматарская творчасць на падставе арыгіналаў і матываў народнага танца, узаемасувязь з якімі дае больш поўнае ўяўленне аб мастацкай адметнасці танцавальнай культуры беларуска-падняпроўскага краю сёння.

У першым раздзеле “Народная спадчына” змешчаны аўтэнтычныя ўзоры карагодаў і танцаў-скокаў, якія сведчаць аб найбагацейшай танцавальнай культурны рэгіёна. У падраздзеле "Лексіка і арнамент аўтэнтычнага народнага танца" прапануецца сістэма комплексу танцавальнай лексікі з яе рэгіянальна-лакальнымі адметнасцямі. "Музыка народных танцаў Магілёўшчыны" ўяўляе сабой збор больш 50-ці разнажанравых найгрышаў. У артыкуле "Этнічны касцюм Магілёўскага Падняпроўя" зроблена спроба агульнай характарыстыкі народных строяў рэгіёна, звяртаецца ўвага на асобныя лакальныя мастацкія адметнасці народнага касцюма, а таксама распаўсюджанасць асноўных яго тыпаў. Аўтары раскрываюць агульнае і асобнае аўтэнтычнай харэаграфіі ў адзінстве руху, музыкі, слова і мастацкага вобраза. Выданне багата ілюстравана фотаздымкамі, малюнкамі, графічнымі схемамі.

тры вокладки-2.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.