Прэзентацыя Калекцыі фальклорных запісаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі

Прэзентацыя Калекцыі фальклорных запісаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі

25.04.2022

Свята Вялікадня адзначана сёлета асаблівай падзеяй для даследчыкаў фальклору і этнаграфіі – прэзентацыяй інтэрнэт-старонкі Калекцыі фальклорных запісаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі. Фонды Калекцыі з узорамі жывога гучання і сканамі-копіямі рукапісных фальклорных матэрыялаў ад першых паваенных гадоў — вялікае багацце, магчымасць далучыцца да неацэннай духоўнай спадчыны беларусаў, якая складае падмурак нацыянальнай культуры, крыніцу натхнення, выхавання, разумення свету і самога сябе ў ім.


Інтэрнэт-старонка Калекцыі фальклорных запісаў вынік супрацоўніцтва аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў з камандай сайта bnkorpus.info.

Прэзентацыя фальклорнага архіву Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфііі фальклору адбылася 25 красавіка 2022 году. Архіў дасяжны па спасылцы https://bnkorpus.info/AIMEF/

На сайце можна пазнаёміцца з асноўнымі калекцыямі:
- матэрыяламі рукапіснага архіва (сканаванымі копіямі экспедыцыйных дзённікаў і сшыткаў з тэкстамі песень, казак, замоў і інш.);
- фондам фоназапісаў (алічбаванымі гуказапісамі беларускага фальклору, зробленымі пераважна на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХХ ст.);
- сучаснымі экспедыцыйнымі фота-, гука- і відэаматэрыяламі, якімі працягвае папаўняцца фальклорны архіў у ХХІ ст.

На сайце дасяжныя толькі 25% справы. Цалкам з арыгінальнымі матэрыяламі Архіва ІМЭФ можна працаваць у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН (г. Мінск, вул. Сураганава, 1 корп. 2, каб. 301).

Больш інфармацыі пра дзейнасць аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў на адпаведнай старонцы ў сацыяльных сетках.

Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў збірае запісы фальклору (сшыткі, дзённікі, альбомы, гука- і відэазапісы народных выканальнікаў, мясцовых сямейных і каляндарных свят, абрадаў і звычаяў).
Дасылайце фальклорны матэрыял на электронную пошту belarusianfolklore@gmail.com альбо па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1 корп. 2, пак. 301. Навукоўцы будуць удзячны за дапамогу ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі! 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.