Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

04.05.2022

Заключныя мерапрыемствы II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” прайшлі 27 - 28 красавіка 2022 года ў Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Фестываль быў накіраваны на далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва. Конкурс  аб’яднаў дзяцей, педагогаў, бацькоў у агульнай справе вывучэння, аднаўлення і асэнсавання традыцый і культурных здабыткаў нашай радзімы! 

На абласныя этапы конкурсу было прадстаўлена 267 праектаў, аўтарамі якіх сталі больш за 1 300 навучэнцаў. На заключны рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 58 надзвычай цікавых праектаў у розных накірунках беларускага народнага мастацтва з усіх рэгіёнаў Беларусі. Аўтары праектаў прадэманстравалі шырокае кола інтарэсаў – гэта вывучэнне фальклорнага мастацтва, песень, танцаў, абрадаў сваёй мясцовасці, традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці (тэхналогіі вышыўкі, ткацтва, мастацкага роспісу і інш.), вывучэнне традыцыйнага побыту і народнай культуры свайго краю. Вынікам праектнай дзейнасці сталі як мастацкая рэканструкцыя – аднаўленне пэўных элементаў традыцыйнага мастацтва, так і стварэнне сучасных мастацкіх прадуктаў праз спалучэнне сродкаў народнай творчасці і сучасных тэхналогій.

27-28 красавіка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася надзвычай важная і ўнікальная падзея – фестываль праектаў навучэнцаў. Гэта выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсу, які ўключаў прэзентацыі лепшых даследчых праектаў II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў “Нашчадкі традыцый”. Па выніках папярэдняга тура рэспубліканскага этапу конкурсу былі вызначаны лепшыя праектна-даследчыя работы (21 праект). Удзельнікі фестывалю-праектаў з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі вынікі праектнай творчасці, прадставілі выдатныя даследчыя праекты ў розных кірунках беларускага народнага мастацтва. 

Вынікі ІІ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”:

Ø  намінацыя “Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць”

Ø  намінацыя “Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць”

Ø  намінацыя “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць”



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.