У Лепельскім раёне прайшоў абласны семінара-практыкум ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“
Больш за 170 чалавек сталі ўдзельнікамі адкрытага абласнога семінара-практыкума ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“, які адбыўся 18 красавіка 2023 года ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Мерапрыемства праводзілася з мэтай папулярызацыі, аднаўлення і захавання беларускіх побытавых танцаў, развіцця фальклорнага руху, стварэння новых і падтрымцы дзейнасці існуючых фальклорных калектываў Віцебскай вобласці і іншых абласцей Рэспублікі Беларусь. Распачалі семінар-практыкум шчырымі эмоцыямі і віртуозным выкананнем удзельнікі Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь узорнага фальклорнага калектыва ”Сунічкі“ ДУА ”Лепельская дзіцячая школа мастацтваў“ пад кіраўніцтвам Хомбак В.А. Праграма семінара была вельмі цікавай і насычанай. Сапраўдны экскурс у гісторыю фальклорнай спадчыны Віцебшчыны правяла дырэктар ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ Лабука К.П. Перад семінарыстамі выступілі вядучыя спецыялісты Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў“ Каліноўская А.Т. і Гумінская А.В., дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі УА ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“ Бабровіч Г.А. і вядучы метадыст ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ Бабровіч Н.А. Варыянты мясцовых танцаў ад полькі да кадрылі на майстар-класах прадэманстравалі народныя фальклорныя калектывы з Лёзненскага, Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў. Падзяліцца вопытам прыехалі і спецыялісты з Любанскага раёна Мінскай вобласці на чале з загадчыкам арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУ ”Любанскі раённы цэнтр культуры“ фалькларыстам, этнахарэографам, даследчыкам традыцыйнай народнай культуры Любаншчыны Выскваркам С.Г. Кожны з удзельнікаў адкрытага абласнога семінара-практыкума атрымаў сертыфікат, а таксама папоўніў скарбонку сваіх навыкаў новымі каштоўнымі ведамі. Але самае галоўнае, што гэтыя мясцовыя традыцыйныя танцы, адметныя сваім яскравым фальклорным каларытам і міжканфесійнай талерантнасцю, абавязкова трэба захаваць і перадаць у спадчыну нашчадкам. Рэзкіна Л. П., начальнік аддзела традыцыйнай культуры ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“
Семінар-практыкум прайшоў на базе КУП "Дізяцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Жамчужына" ў пасёлку Бароўка Лепельскага раёна Форум для отзывов 1 не существует. |



