Школа фалькларыстаў Віцебскай вобласці працягвае работу ў Чашніцкім раёне

Школа фалькларыстаў Віцебскай вобласці працягвае работу ў Чашніцкім раёне

19.06.2023

Школа фалькларыстаў ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ працягвае сваю дзейнасць. Больш за 30 спецыялістаў па фальклору з 14 раёнаў Віцебскай вобласці сталі ўдзельнікамі другой яе часткі, якая прайшла 12 чэрвеня ў Чашніцкім раёне.

Адбыліся цікавыя і пазнавальныя сустрэчы з традыцыямі, якія бытуюць у натуральным асяроддзі, прайшоў майстар-клас па традыцыйных купальскіх спевах ад спецыялістаў Гарадоцкага, Верхнядзвінскага, Лёзненскага, Полацкага раёнаў, майстар-клас па побытавых танцах ад удзельнікаў фальклорнага калектыву ”Крывія“ ДУК ”Сенненскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“.

Перад удзельнікамі школы выступіла Боганева Алена Міхайлаўна, загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі якая паведаміла аб методыцы збіральніцкай работы па фальклоры. З тэмай ”Лакальна-рэгіянальнае вывучэнне традыцыйнага фальклору Віцебшчыны. Другое жыццё бабуліных спеваў. Прэзентацыя кнігі ”Духоўна-культурная спадчына Гарадоцкага краю“ выступіла Рэзкіна Лілія Пятроўна – начальнік аддзела традыцыйнай культуры ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“. Цікавым і сапраўдным атрымаўся абрад ”Розгары“ у аг. Лукомль Чашніцкага раёна на які прыйшлі ўдзельнікі школы і амаль усе жыхары вёскі.

Абрад ”Розгары“ ў 2020 г. быў  уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Яго апісанне апублікавана ў адпаведным раздзеле Інвентара НКС:  Абрад ”Розгары“ ў аг. Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

Школа фалькларыстаў ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ – гэта пазнавальная і невычэрпная крыніца па зберажэнню і развіццю традыцыйнай культуры Віцебшчыны. Танцы, спевы, абрады і звычаі роднага краю – гэта часцінка гісторыі, якую неабходна захаваць і перадаць нашчадкам.

агульнае фота-2.jpg

Паводле публікацыі на старонцы ДУ "Віцебскі АМЦНТ"

Пра першую сустэчу Школы фалькларыстаў у Гарадоцкім раёне ў артыкуле: 
Пачала работу Школа фалькларыстаў Віцебскага абласного метадычнага цэнтра народнай творчасці

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.