Новае папаўненне Нацыянальнага інвентара НКС

Новае папаўненне Нацыянальнага інвентара НКС

У Нацыянальным інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі (далей - Нацыянальны інвентар НКС) у раздзеле “Традыцыйныя цырымоніі” размешчаны матэрыялы фінксацыі і мастацкай ацэнкі адной з праяў каляднай абраднасці “Традыцыі свята “Тры каралі” на Гродзеншчыне”, якой быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў маі 2024 г.

У Нацыянальным інвентары прадстаўлены і іншыя традыцыі святкавання Калядаў розных рэгіёнаў. Адным з першых у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і Нацыянальны інвентар НКС трапіў калядны абрад "Цары" вёскі Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці, які ў 2009 г. быў унесены ў адзін з пералікаў ЮНЕСКА - Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова. 

Традыцыя абыходу двароў на Шчодры вечар, якую прадстаўляюць калядныя "Цары", захавалася да нашага часу і ў іншых рэгіёнах Беларусі. У Нацыянальным інвентары можна даведацца пра адметнасці шчадравання ў Брэсцкай вобласці - традыцыя шчадравання "Конікі" ў Давыд-Гарадку Столінскага раѐна, у Магілёўскай вобласці - дзіцячы калядны абрад “Куры” ў Клічаўскім раёне, у Мінскай вобласці - калядны абрад "Шчадрэц" у вёсцы  Рог Салігорскага раёна калядная зорка Случчыны, асаблівасці вырабу і выкарыстаннняЗаканчэнне перыяду святкавання Калядаў на Міншчыне прадстаўлена  абрадам "Цягнуць Каляду на дуба" ў Бярэзінскім раёне.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.