Беларуская выцінанка атрымала міжнароднае прызнанне

На дзевятнацатай сесіі Міжурадавага Камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая праходзіць у Рэспубліцы Парагвай з 2 па 7 снежня бягучага года, прынята рашэнне аб ўключэнні беларускай каштоўнасці “Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі”  Vytsinanka, traditional art of paper cutting in Belarus) ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Чырвонцава Л._г. Маладзечна_1.jpg

Сучаснае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі заснавана на народных традыцыях і пастаянна ўзбагачаецца новымі творчымі дасягненнямі. Мастацтвазнаўцы адзначаюць высокі дэкаратўына-мастацкі узровень вырабаў выбітных майстоў, якія ў большасці выпадкаў прадстаўляюць сабой творы мастацтва. Характэрна індывідуальнасць творчага почырку большасці майстроў, работы якіх вылучаюцца аўтарскімі стылявымі прыкметамі і ў той жа час складаюць арганічную агульнанацыянальную мастацкую з’яву пад назвай “беларуская выцінанка”.


Віншуем беларускіх майстроў выцінанкі, майстэрства якіх вартае называцца МАСТАЦТВАМ.

Віншуем усіх, хто спрычыніўся да падрыхтоўкі беларускай прапановы для яе прадстаўлення на рэспубліканскім і міжнародным узроўні!

Звесткі пра майстроў Беларусі і іх вырабы змешчаны ў Нацыянальным  інвентары ў інфармацыйных матэрыялах элемента НКС "Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі", які абагульняе ў сабе 8 рэгіянальных традыцый выразання з паперы.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.