Урачыстае завяршэнне падзеі месяца

У Нацыянальным мастацкім музеі 23 снежня 2024 г. адбылося ўрачыстае мерапрыемства Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, прысвечанае ўключэнню выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Нагадаем, што гэта падзея адбылася 4 снежня бягучага года на пасяджэнні дзевятнаццатай сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Для ўручэння сертыфіката былі запрошаны майстры папяровага выразання з усёй Беларусі.

ФБ_Коледж Маладзечна_2.jpg

Падчас мерапрыемства праводзіліся майстар-класы. 

Слайд1.JPG

Слайд4.JPG

Таксама была адкрыта выстава “Беларуская выцінанка”, якую падрыхтавала Міністэрства культуры пры садзейнічанні мастацкага музея і абвыканкамаў.

Слайд2.JPG

Слайд3.JPG

Больш падрабязна пра мерапрыемства ў рэпартажы  АНТ

Выкарыстаны матэрыялы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці", УА Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага”, са старонак сац.сетак майстроў выцінанкі Кулецкай Н. і Каўрус Ю.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.