Каманда праекта ЮНЕСКА выказвае ўдзячнасць усім яго ўдзельнікам!
У 2024 г. завяршыўся праект “Рэалізацыя плана аховы вясновага абраду “Юраўскі карагод” в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці”, які ажыццяўляўся Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў у супрацоўніцтве з Жыткавіцкім раённым выканаўчым камітэтам і Галоўным упраўленнем культуры Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта з 2021 г. пры фінансавай падтрымцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Каманда праекта выказвае шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам і арганізатарам розных мерапрыемстваў, якія адбыліся ў Жыткавіцкім раёне і г. Мінску на працягу 2021 – 2024 гг.: удзельнікам этнаграфічнай экспедыцыі па Тураўшчыне (2021 г.) – Рэгіне Гамзовіч, Вячаславу Калацэю, Ірыне Глушэц, Юліі Люкевіч, Паліне Курановіч, Глафіры Цярэні, Таццяне Мармыш, а таксама іх інфарматарам з вв. Пагост, Буразь, Перароў і іншых мясцін рэгіёну; арганізатарм і выкладчыкам фальклорнай школы і летніка традыцыйнай культуры ў в. Пагост (2022 г.) – Але Сташкевіч, Алене Каліноўскай, Алене Гумінскай, Сяргею Выскварку, Юліі Люкеівч, Кацярыне Панчэні, Ірыне Торчык, выкладчыкам БДУКМ і ўсім удзельнікам мерапрыемстваў летніка; складальнікам і рэдактарам навукова-папулярнага выдання “Нематэрыяльная культурная спадчына Тураўшчыны” (2023 г.) – Таццяне Валодзінай, Рэгіне Гамзовіч, Але Сташкевіч, Алене Каліноўскай, Алене Гумінскай, Юліі Шабан, Святлане Рыбаравай, а таксама ўсім аўтарам выдання; кіраўнікам і супрацоўнікам устаноў культуры Жыткавіцкага раёна – Марыі Кішкурна, Васілю Каральцу, Любові Трафімовіч, Сяргею Марозу і іншым; удзельнікам групы падтрымкі праекта – Вікторыі Пяткевіч, Вользе Асташэўскай, Вользе Трубач, Аляксею Піскуну і іншым; прадстаўнікам аргкамітэту рэгіянальнага фестывалю нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Карагоднае кола” (2024 г.) – Алене Каліноўскай, Алене Гумінскай, Дзмітрыю Апановічу, Марыі Кішкурна, Ірыне Торчык, Ганне Суліма і іншым; кіраўнікам фальклорных калектываў з Жыткавіцкага раёна – Ганне Бурак (аг.Рычоў), Данілу Торчык (в.Пагост), Аляксандры Кашэвіч (в.Хільчыцы), Алене Якубоўскай (в.Старажоўцы), Валянціне Барыгінай (в.Запрясочча), Кацярыне Санец (в.Чэрнічы), Валянціне Дарошка (в.Буразь); кіраўнікам фальклорных калектываў з іншых рэгіёнаў – Лізавеце Пятроўскай (аг.Ракаў Валожынскага раёна), Ларысе Ржковай (аг.Міханавічы Мінскага раёна), Марыі Бур’як (г.Вялікі Ноўгарад, РФ), Алесю Вячорку (г.Мінск), Леаніду Дрынеўскаму (в.Прыбалавічы Лельчыцкага раёна), Сяргею Выскварку (г.Любань), Святлане Парашчанка (аг.Стаўбун Веткаўскага раёна), Эвеліне Шчадрыной (БДУКМ, г.Мінск), Таццяне Пладуновай (БДУКМ, г.Мінск); фатографам праекта, якія прадставілі свае фотаздымкі для справаздачы па праекту ў ЮНЕСКА – Паўлу Ганчару, Кацярыне Аракчэевай, Ірыне Глушэц і іншым. Мерапрыемствы праекта былі рэалізаваны пры ўдзеле абласных, раённых органаў кіравання, дзяржаўных арганізацый і ўстаноў. Выказваем вялікую падзяку: УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (БДУКМ), установе «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці», Жыткавіцкаму раённаму выканаўчаму камітэту, ДУК «Тураўскі гарадскі дом культуры», ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва», філіялу «Дварэцкі гарадскі дом культуры» ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва», ДУК «Тураўскі краязнаўчы музей», ААТ«Тураўшчына», гасцінічна-турыстычнаму комплексу «Тураў+» ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі», Жыткавіцкаму філіялу Гомельскага абласнога спажывецкага таварыствага ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Інфармацыя пра праект і яго мерапрыемствы змешчана ў раздзеле “Рэалізацыя плана аховы вясновага абраду "Юраўскі карагод” сайта “Жывая спадчына Беларусі”. Форум для отзывов 1 не существует. |