У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей 185 нематэрыяльных культурных каштоўнасцей

На працягу 2024 года ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (Дзяржспіс) былі ўключаны 4 элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, сярод якіх статус гісторыка-культурнай каштоўнасці набыла рамесная традыцыя вырабу мугіроў у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. У Дзяржспіс таксма ўключаны і 3 адметныя народныя традыцыі – правядзенне каляднага свята “Тры каралі” на Гродзеншчыне, абрады і звычаі свята “Пятрок” у в. Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці і абрадавая дзея ”Мыццё барод“ сямейна-родавага абраду ”Радзіны“ (Хрэсьбіны) ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Агульная колькасць нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржспісе за 2024 год павялічылася да 185, сярод іх:

54 традыцыйныя рамёствы;

27 традыцыйных цырымоній;

24 выканальніцкія мастацтвы;

18 рэгіянальных праяў традыцыйнай кухні;

11 праяў светапогляду, міфалогіі, вусных традыцый;

51 геральдьчны і тапанімічны аб’ект.

У лідарах па падрыхтоўцы прапаноў па наданню статусу гістрыка-культурнай каштоўнасці адметным праяўленням нематэрыяльнай творчасці чалавека па-ранейшаму застаюцца Віцебская і Гродзенская вобласць, якія маюць адпаведна па 25 нематэрыяльных каштоўнасцей ў Дзяржспісе.

Статыстычная інфармацыя пра нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці апублікавана на сайце “Жывая спадчына Беларусі” ў раздзеле Рэсурсы – Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы. У Інвентары НКС апублікаваны матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі традыцыі свята “Тры каралі” на Гродзеншчыне.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.