Беларускія казкі, дзеці і навукоўцы ў кантэксце конкурса![]() У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 15 па 17 мая 2025 г. пройдзе IV Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. Важным складнікам праграмы навуковага мерапрыемства з'яўляецца правядзенне Дзіцячага конкурсу выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 17 гадоў.. Умовы конкурсу - абярыце Вашу любімую беларускую народную казку; пры дапамозе бацькоў ці сяброў здыміце відэаролік, у якім Вы расказваеце гэтую казку, альбо яе самы пазнавальны фрагмент, загрузіце відэаролік да 7 мая ў сацыяльныя сеткі (Tik Tok, Instagram, YouTube, Facebook і інш.) і пазначце хэштэгамі #конкурсказкі2025, #kazki2025; - дашліце заяўку на адрас: forum.kazki2025@gmail.com, у якой пазначце імя, прозвішча, узрост, назву казкі, кантактны тэлефон, месца жыхарства, спасылку на сацыяльную сетку, дзе размешчаны запіс; па жаданні імя педагога ці таго з бацькоў, старэйшых, хто дапамагаў у падрыхтоўцы.(Тыя, хто падае заяўку не ад установы адукацыі ці культуры, павінен зрабіць пазнаку – сямейны/самастойны ўдзел); - звярніце ўвагу: профілі ў сацсетках падчас правядзення конкурсу павінны быць адкрытыя. Да пачатку працы Форуму экспертнае журы падвядзе вынікі конкурсу і вызначыць пераможцаў. Крытэрыі ацэнкі - казка павінна быць выканана адным удзельнікам на беларускай мове або яе дыялекце (мясцовай гаворцы); зварот да мясцовых казак дадае балы; - выканальніцкае майстэрства, арыентаванае на расказванне ў натуральных умовах, што не роўнае тэатралізацыі; - імправізаванне (важна не вывучыць на памяць казку, а ўмець яе пераказаць). Падчас Форуму будуць прадстаўлены лепшыя ролікі, а пераможцы атрымаюць узнагароды. Дадатковы бонус – сертыфікат на ўдзел у праграме для дзяцей і падлеткаў “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” на канале “Культура” Беларускага радыё. Па пытаннях удзелу ў конкурсе звяртайцеся на электронны адрас forum.kazki2025@gmail.com У Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі можна пазнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі з запісамі казак ў выкананні вядомай казачніцы Лідзіі МіхайлаўныЦыбульскай з вёскі Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці і выкарыстаць іх пры падрыхтоўцы да конкурсу. Паводле інфармацыі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБеларусі Форум для отзывов 1 не существует. |