Беларускі народны спеўнік 2025 г.

Літаральна неакалькі дзён таму з друку выйшла выданне "Беларускі народны спеўнік". Укладальнікі выдання Яніна Грыневіч і Таццяна Канстанцінава.

ФБ_2.jpg

На старонках кнігі можна знайсці  55 народных песень, прымеркаваных да каляндарных абрадаў. Яны былі сабраны на працягу ХХ стагоддзя на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Да кожнага твора даюцца ноты і тэкст, каб можна было развучыць і выканаць песню самастойна.

ФБ_3.jpg

ФБ_4.jpg

ФБ_5.jpg

Першыя асобнікі ўжо можна набыць на Міжнароднай кніжнай выставе, якая праходзіць з 12 па 16 сакавіка, на стэндзе крамы "Акадэмкніга", дзе  14 сакавіка з 16.00  можна сустрэцца са складальнікам і атрымаць аўтограф. 

З 20 сакавіка выданне будзе выстаўлена ў краме "Акадэмкніга" ў продаж. 


Паводле інфармацыі аддзела фалькларыстыкі ікультуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы ілітаратуры НАН Беларусі.

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.