Семінар-практыкум прайшоў у Мінскай вобласціУ Дзяржынскім раёне 2 сакавіка бягучага года прайшоў семінар-практыкума па нематэрыяльнай культурнай спадчыне «Абрадавая творчасць у сучасным фальклорным калектыве. Пераемнасць і захаванне традыцый». У яго рабоце прынялі навукоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук Т.І. Кухаронак, доктар філалагічных навук Т.В. Валодзіна, навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў В.І. Трубач. З дакладам пра практыкі захавання святаў і абрадаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці сучаснымі фальклорнымі калектывамі выступіла вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» А.В. Гумінская. Удзельнікі семінара наведалі выставу «У родным краю, як у раю», на якой пазнаёміліся з вырабамі майстроў народнай творчасці аддзела рамеснай дзейнасці дзяржаўнай установы «Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці»: драўляная механіка, саламапляценне, традыцыйныя і сучасныя кераміка, кінетычны тэатр «Балабуха», «Заатроп», «Ігрышча «Ката пячы» і шмат іншага. У завяршэнні практыкума адбыўся майстр-клас па традыцыйным танцам ад капэлі традыцыйнай беларускай музыкі “Анягож”, дзейнасць якой была прадстаўлена В.І.Трубач як адна з форм захавання музычна-інструментальных традыцый аматарскім калектывам. Такія мерапрыемствы – выдатная пляцоўка для ўстанаўлення сувязей і кантактаў паміж мясцовымі органамі ўпраўлення, навуковымі экспертамі, супрацоўнікамі ўстаноў культуры па абмену досведу ў сферы захавання праяў НКС. Удзельнікі семінара выказалі ўдзячнасць арганізатарам мерапрыемства. Форум для отзывов 1 не существует. |