Юр'е на Дзятлаўшчыне

Згодна традыцыі ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці святкаваць Юр’я пачынаюць 5 мая. Так адбылося і ў гэтым годзе. Спачатку ўсе жадаючыя ўдзельнічаць у святкаванні ў 13.00 сабраліся каля ўпрыгожанага крыжа ля царквы. Стэльмах Зінаіда Яўгеньеўна, носьбітка мясцовых традыцый, вельмі цікава распявала пра тое, як і якія святы адзначалі ў Ахонава, што спявалі, як танчылі, як весяліліся і жылі.

Презентация Microsoft PowerPoint_1_cr.jpg

Пасля спявачкі народнага фальклорнага гурта вёскі Ахонава, які актыўна захоўвае традыцыі сваёй мясцовасці, звярнуліся да Святога Юр’я і заспявалі прымеркаваныя да свята песні.

Презентация Microsoft PowerPoint_2_cr.jpg

Потым усе прысутныя накіраваліся да другога крыжа, які знаходзіцца ў  канцы вёскі. 

IMG_20250505_143619.jpg

Мясцовыя жыхары Ахонава выходзілі сустрэць удзельніц шэсця, якія праходзілі па вёсцы са спевамі.

IMG_20250505_145019.jpg

Ля другога крыжа ўдзельніцы абыходу зноў звярнуліся да Юр'я і праспявалі прымеркаваныя да свята песні.

IMG_20250505_150302.jpg


Яшчэ адзін са складнікаў мясцовай Юраўскай традыцыі – “хаджэнне да малодкі”. Так называецца па-мясцоваму віншавальны абыход двароў маладых пар. У гэтым годзе ў Ахонава завіталі толькі да адной маладой жанчыны, якая выйшла нядаўна замуж. Віншавалі маладую са спевамі, пасля чаго малодка кінула ўдзельнікам паяс, які раней разрывалі і зараз паспрабавалі гэта зрабіць, але шчыльна сатканыя ніткі не ўдалося разарваць і прыйшлося парэзаць на кавалачкі, якія раздалі ўсім жадаючым, іх неабходна захоўваць як абярэг. Самую вялікую частку паяса аддалі маладой жанчыне для аховы яе сям’і. Маладая жонка адарыла пачастункамі ўдзельнікаў абыходу.

IMG_20250505_152234.jpg

 IMG_20250505_152145.jpg

IMG_20250505_152229_cr.jpg

З боку мясцовых спецыялістаў прыкладаюцца намаганні па захаванню Юраўскай традыцыі.  Шмат якія фактары ўплываюць на захаванне праяў народнай культуры. Не толькі памяншэнне колькасці жыхароў у вёсцы, але і змены сучаснага ладу жыцця маюць уплыў на практыку непасрэдна традыцыі: напрыклад, адсутнасць у прыватнай гаспадарцы жыхароў хатніх жывёл (кароў, коней), якія на Юр’е выводзіліся ў поле пасвіцца з пэўнымі дзеяннямі, выказваннямі і іншымі састаўляючымі гэтай дзеі. На сённяшні дзень практычна знік жывёлагадоўчы складнік вясеннягя свята - у гэтым годзе ён дакладна адсутнічаў, нягледзячы на спробы спецыялістаў наладзіць яго практыку.

Паўстае пытанне прадмету аховы як у дакладнай традыцыі, так і ў іншых праявах традацыйнай культуры, якія ў сваёй структуры маюць складнікі, што пры сучасным ладзе жыцця паступова сыходзяць або амаль зніклі. Для вырашэння гэтай сітуацыі неабходна выпрацоўваць пэўныя механізмы ва ўзаемадзенні з усімі ўдзельнікамі працэсу захавання НКН і на практыцы іх рэалізоўваць, аналізаваць атрыманыя вынікі і г.д. Так, працэс даволі непросты, але жыццёва неабходны.

Што і як захоўваць сёння спрабуюць вырашаць спецыялісты на месцах з улікам  кансультацый, меркаванняў і парадаў. Так напрыклад, было вырашана падтрымліваць Юраўскую традыцыю не толькі ў в. Ахонава, але і  ў мясцовасцях, дзе яна зараз практыкуецца, а таксама на падставе этнаграфічнага матэрыялу аднаўляць яе ў іншых вёсках Дзятлаўскага раёна – ужо другі год запар Юр’е праводзяць у аг. Наваельня, спачатку адсвяткаваўшы яго ў Ахонава.

Жадаем поспехаў усім прыхільнікам традыцыйнай культуры, якія прымаюць для сябе яе каштоўнасць і прадпрымаюць усе магчымыя высілкі для яе захавання!


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.