Форум даследчыкаў казкі пачаў сваю работу

Такая форма вуснай народнай творчасці як традыцыйная казка стала прадметам разгляду і вывучэння яе бытавання ў сучаснай культурнай прасторы навукоўцамі на IV Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі, які пачаў сваю працу 15 мая.

Адкрыццё форуму распачалося з традыцыйнай беларускай музыкі ў выкананні капэлы «Анягож». Гукі скрыпак, цымбалаў, басэтлі і бубнаў надалі ўрачыстасці цырымоніі адкрыцця і пазітыўна настроілі работу Пленарнага пасяджэння. 

IMG_20250515_100319.jpg

IMG_20250515_100314.jpg

Падчас яго правядзення былі прэзентаваны вынікі даследванняў навукоўцаў з розных гародоў розных краін свету з г.Мінск і г.Гродна (Беларусь), з г. Масква (Расія), г. Сухум (Абхазія), г.Тарту (Эстонія). Прывядзем некаторыя з іх.

Вядомы даследчык і дарадца па пытаннях традыцыйнай культуры Валодзіна Таццяна Васільеўна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г.Мінск, РБ) выступіла з прэзентацыяй сайта «Беларускія народныя казкі».

 Слайд2.JPG

Госці з Масквы прадставілі навуковы ракурс даследвання казкавай традыцый на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Мароз Андрэй Барысавіч, доктар філалагічных навук, прафесар Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта "Вышэйшая школа эканомікі"(г. Масква, Расія) выступіў з дакладам «Расповед казак у рускай вёсцы 1920-1930-х гг. па ўспамінах слухачоў».

Слайд3.JPG

Дабравольская Варвара Яўгенаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнага і славянскага мастацтвазнаўства Інстытута славянскай культуры Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.Н.Касыгіна (г. Масква, РФ) прапанавала даследванне «Фальклорнага казачнага вобраза ў прафесійным мастацтве: выпадак Кашчэя Несмяротнага».

Слайд4.JPG

Пасяджэнне завяршылася прадстаўленнем рэканструкцыі дзеі братоў Сілко «Салдат ды чорт» (пач.ХХ ст.) традыцыйнай Мірскай батлейкі ў выкананні калектыву пад кіраўніцтвам Петрымана Канстанціна Леанардавіча, выкладчыка Мірскага дзяржаўнага каледжа (г.п. Мір, Беларусь).

IMG_20250515_130913.jpg

IMG_20250515_132315.jpg

Цікавыя паведамленні і дыскусіі адбыліся падчас правядзення адкрытага круглага стала «Беларуская міфалогія: ад аўтэнтыкі да містыфікацый».

IMG_20250515_142155.jpg

IMG_20250515_152403.jpg

У першы дзень работы форуму, 15 мая, можна было наведаць выставу графічных твораў з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, кніжных выданняў з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Слайд1.JPG

IV Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі працягне сваю работу надалей. Якія падзеі і дзе будуць адбывацца можна даведацца з праграмы работы форуму.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.