Па традыцыі “З нагі ў нагу”У агарагарадку Вялікія Азёркі штогод у пачатку лета ладзіцца свята “Па сцежках спадчыны”, прысвечанае захаванню адметнай формы традыцыйнага побытавага танца – кадрылі. Сёлета яно адбылося 7 чэрвеня. На тэрыторыі сучаснай Гродзеншчыны ў многіх раёнах "выяўляюць ® захоўваюць ® практыкуюць ® танчаць” свае адметныя мясцовыя варыянты шматкаленнай кадрылі. Пра прадстаўнічасць кадрыльнай традыцыі ў гэтым рэгіёне сведчыць і праграмма свята:
v “Котчынская кадрыля” ў выкананні дзіцячай фальклорнай групы “Крынічка”;
v “Місцішчынская кадрыля” ў выкананні народнага ансамбля песні і танца “Свіцязь” Навагрудскага раённага цэнтра культуры;
v “Дэмбраўская кадрыля” ў выкананні ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка” аддзела культуры і адпачынку “Дэмбраўскі сельскі дом фальклору”;
v “Грабаўская кадрыля” ў выкананні ўзорнага танцавальнага ансамбля “Зальвяначка”.
“Котчынская кадрыля” і “Дэмбраўская кадрыля”, матэрыялы пра якія размешчаны ў Інвенары нематэрыяльнай культурнай спадчыны, маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнесены ў адпаведны Дзяржаўны спіс. Таксама прайшоў майстр-клас па кадрылям “Танцуй, як нашы продкі” і сучасны варыянт кадрылі сяброўства «Танцуюць усе!». Сёлета на Мастоўшчыну завіталі шматлікія творчыя танцавальныя калектывы-госці з Навагрудка, Шчучына, Зэльвы і нават Мінска, “каб паказаць сваё і павучыцца іншым танцам”. Інфармацыйны матэрыял і фота газеты Мастоўскага раёна «Зара над Нёманам»
Форум для отзывов 1 не существует. |