Ціха! Ідзе ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКЗАМЕН!

26 чэрвеня бягучага года ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў праходзіла абарона дыпломных праектаў студэнтаў  403 групы па спецыяльнасці “Народная творчасць” спецыялізацыі “Этнафоназнаўства”.

Асноўнай тэматыкай студэнцкіх прац стала сучаснае існаванне і рэканструкцыя ў сённяшнім культурным кантэксце праяў традыцыйнай культурнай спадчыны як адзін з напрамакаў іх захавання.

Маслоўская Аляксандра прадставіла дзяржаўнай камісіі работу-даследванне і яе вынікі “Лакальнага абраду “Куры” Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці”. Гэта традыцыя каляднага дзіцячага абыходу мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, матэрыялы фіксацыі дадзаенай праявы традыцыйнай культуры змешчаны ў Інвентары НКС. Разгляд традыцыі і яе пераемнасць адбываўся як бы “знутры” гэтай праявы, паколькі сама Аляксандра была калісьці сама ўдзельніцай абыходу.

Куры_2.jpg

Тэма каляднай традыцыі на Кобрыншчыне прагучала ў выступленні Слонім Таццяны. Выбар калядных і шчадроўных песень Заходняга Палесся для дыпломнага даследвання быў зроблены з улікам практычнага досведу, атрыманага падчас практыкі ў гэтым рэгіёне.

Кобрын_1.jpg

Святы і абрады вясновага перяду стала тэмай дыпломнай работы студэнткі Пажогі Анастасіі – “Загукальны абрад “Чырачка” ў в. Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і Інвентар НКС.

изображение_viber_2025-06-26_16-34-12-538_cr.jpg

Юраўскую традыцыю в. Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласці як элемент сусветнай нематэрыяльнай спадчыны раскрываў у сваім дыпломным праекце Анікейчанка Ягор. Ён наведаў “Юраўскі карагод” як ўдзельнік абраду 6 разоў. У дыпломнай рабоце Ягор выкарыстаў статыстычныя звесткі і інфармацыйныя матэрыялы па праекту “Рэалізацыя плана аховы вясновага абраду "Юраўскі карагод" в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці”, змешчаныя на сайце “Жывая спадчына Беларусі: інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны”.

изображение_viber_2025-06-26_16-34-12-829.jpg

Цікавым падаецца разгляд карагодных і гульнёвых традыцый ў народнай кульутуры ў гендэрным аспекце, які быў прадстаўлены ў дыпломным праекце студэнткі Прыстром Наталлі.

изображение_viber_2025-06-26_16-34-12-586.jpg

На прыкладзе абароны дыпломных праектаў было відавочна, што ўсе студэнты прайшлі практычнае датыкненне і пагружэнне, а часам і яго працяг, у культурны кантэкст розных праяў традыцыйнай беларускай культуры. Хочацца спадзявацца, што і падчас сваёй будучай прафесійнай дзейнасці, маладыя спецыялісты будуць працягваць справу захавання нематэрыяльных праяў народнай культуры зноў жа з пазіцыі таго досведу, які яны атрымалі ў часы навучання ва ўніверсітэце пры дапамозе сваіх выкладчыкаў, аднымі з якіх з’яўляюцца дацэнт кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору Пладунова Таццяна Аляксандраўна, прафесар кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору, кандыдат філалагічных навук, прафесар Рагуля Аляксей Уладзіміравіч, выкладчык кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору Хамутова Ірына Вітальеўна.

изображение_viber_2025-06-26_15-11-25-244.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.