Новае папаўненне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь26 чэрвеня бягучага года на чарговым пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якая дзейнічае пры МІністэрстве культуры, было прынята рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці двум элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны: «Практыкі захавання традыцыйнай культуры праз творчасць Івана Супрунчыка»
«Традыцыя шчадравання з Жарэбнай Кабылай у аграгарадку Лазавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці».
Віншуем усіх удзельнікаў падрыхтоўкі прапаноў і носьбітаў традыцый з выніковым завяршэннем гэтага этапу ў справе захавання каштоўнай спадчыны! Фота ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» (аўтар А.Мікус), са старонак сац.сетак «Брестчина культурная» і «Столинский район», А. Гумінскай Форум для отзывов 1 не существует. |