“Жывая” традыцыя Будслаўскага фэстуПачатак ліпеня для многіх тысяч вернікаў Беларусі азначае надыход часу паломніцтва ў аграгарадок Будслаў для таго, каб пакланіцца аднаму з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў – цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай, які знаходзіцца ў касцёле Успення Прасвятой Дзевы Марыі. Святкаванне ў гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай мае і іншую, усім вядомую назву – “Будслаўскі фэст”, які сёлета прайшоў 4 і 5 ліпеня.
Да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай прыйшлі і прыехалі на роварах пілігрымкі з Мінска, Ліды, Жодзіна, Ракава, Полацка, Росіцы, Нарачы, Глыбокага, Вілейкі, Мядзела, Маладзечна, Баранавічаў, Смаргоні, Паставаў. Агульная колькасць пілігрымаў склала каля 2500 чалавек. Самая далёкая пілігрымка — з Баранавічаў. Паломнікі прайшлі 293 км за дзевяць дзён. А самая вялікая па колькасці паломнікаў — з Маладзечна (363 чалавекі).
Праграма фэсту была насычанай і разнастайнай. Так, набажэнства ў гонар Маці Божай Будслаўскай асвячалася телеканалам “Беларусь 3”, якім была арганізавана прамая трансляцыя з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыя. Паглядзець як проходзіў Будслаўскі фэст таксама можна на Youtube-канале Budslau.
Інфармацыйныя матэрыялы і фота інфармацыйнага агенства БЕЛТА, інтэрнэт-партала “Catholic.by”, газеты “Мінская праўда”, “Нарачанская зара”
Даведачная інфармацыя У Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны змешчаны матэрыялы фіксацыі і мастацкай ацэнкі традыцыі ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, якая ў 2016 годзе атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, а ў 2018 годзе ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (ЮНЕСКА).
Форум для отзывов 1 не существует. |






