Дом банкухі адкрылі ў Поразава

Дом банкухі адчыніўся 10 снежня ў г.п. Поразава Свіслацкага раёна.

Традыцыі прыгатавання “Поразаўскай банкухі” ў 2020 г. нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя звесткі пра адметную кулінарную традыцыю можна знайсці ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

изображение_viber_2025-12-10_15-31-12-728.jpg

изображение_viber_2025-12-10_15-31-12-304.jpg

изображение_viber_2025-12-10_15-31-12-621.jpg

Майстэрствам прыгатавання святочнай стравы валодаюць гаспадыні з некалькіх сем’яў у трох пакаленнях. Так, Алене Козюк і Ганне Шалкевіч удалося захаваць спосаб выпякання гэтага чароўнага прысмака. Сёння сакрэтамі прыгатавання банкухі ўжо валодае і Алена Андрушка, загадчыца Поразаўскага сектара культуры і вольнага часу, якая па сумешчальніцтву стала яшчэ і гаспадыняй Дома банкухі. Увогуле пры мясцовым сектары культуры і вольнага часу паспяхова працуе аматарскае аб’яднанне “Поразаўскія гаспадынькі”, дзе старанна захоўваецца тэхналогія прыгатавання традыцыйнага печыва.

изображение_viber_2025-12-10_15-31-12-974.jpg

Гэтая прастора створана спецыяльна для тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурнай спадчынай Поразава. Яна арганізавана ў  пакоях філіяла “Поразава” Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў, ёсць сапраўдная печ. Гэта дазваляе праводзіць майстар-класы  і знаёміць з кулінарным звычаем шырокую публіку.

Фота і звесткі ДУК "Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці"РВУ«Культура і мастацтва».


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.