Рэгіянальныя побытавыя танцы, карагоды і рамёствы ў хуткім часе папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей

Кожны з рэгіёнаў Беларусі мае свае адметныя культурныя традыцыі, многія з якіх ужо выяўлены, зафіксаваны і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны. І ў цяперашні час працэс ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі, захавання выяўленных элементаў НКС працягваецца. Вынікі гэтай дзейнасці часта прадстаўлены ў складзе прапаноў аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльным культурным праявам. Так, 5 і 12 снежня бягучага года прайшлі пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры МІністэрстве культуры, на якіх былі прэзентаваны матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі па трох элементах нематэрыяльнай культурнай спадчыны:

“Традыцыйныя карагоды і танцы Талачынскага раёна”

Дзякуючы намаганням спецыялістаў раённых і абласных устаноў культуры і экспертаў пры ўдзеле мясцовых жыхароў, а таксама выкарыстанню этнаграфічных звестак танцы і карагоды Талачынскага раёна Віцебскай вобласці былі ўзноўлены. На сённяшні дзень ужо чацвёртае пакаленне талачынцаў працягваюць іх практыкаваць і перадаваць далей наступным пакаленням. Карагоды, якія захаваліся ў Талачынскім раёне, прымеркаваны да традыцыйных святаў практычна ўсяго гадавога кола і ў жывой практыцы на сённяшні дзень такі карагодны комплекс больш нідзе на тэрыторыі Беларусі не прадстаўлены. Харэаграфічная спадчына Талачыншчыны мае свае адметнасці, якія можна праілюстраваць не толькі наяўнасцю разнастайных танцаў, напрыклад, "Крыўлянскай кадрылі", "Рамашкаўскай Лявоніхі", але і іх лакальнымі назвамі, выразнымі мясцовымі характарыстыкамі іх выканання.

з сайта Віцебскі АМЦНТ.jpg

Удзельнікі прэзентацыі прапановы ў Міністэрстве культуры

изображение_viber_2025-12-10_14-47-08-533.jpg

Карагод "У карагодзе мы былі, мядзведзя відзелі"

изображение_viber_2025-12-10_14-47-09-711.jpg

Побытавы танец "Рамашкаўская Лявоніха"

изображение_viber_2025-12-10_14-47-10-370.jpg

Удзельнікі падрыхтоўкі пакета дакументаў прапановы (злева направа): навуковы эксперт Канстанцінава Т.Л., намеснік дырэктара Талачынскага цэнтра культуры Спаткай  Т.У., вядучы спецыяліст БДУКМ Гумінская А.В.


 ”Традыцыя вырабу чорнаглянцаванай керамікі ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці”

Рамесныя традыцыі таксама, як і іншыя віды нематэрыяльнай культурнай спадчыны, часам вяртаюцца ў сучасную прастору з забыцця. Мясцовыя спецыялісты, эксперты, майстры ганчарнай справы прыкладаюць вялікія намаганні па аднаўленню традыцыйнага вырабу Поразаўскай чорнаглянцаванай керамікі ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Вынікі іх дзейнасці і былі прадстаўлены падчас разгляду прапановы і, як лічаць усе датычныя да справы адраджэння старажытнага Поразаўскага ганчарства, менавіта атрыманне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці рамеснай традыцыі істотна дапаможа ўзнавіць яе поўнасцю.

изображение_viber_2025-12-10_14-47-10-428.jpg

Ганчарныя вырабы

изображение_viber_2025-12-10_14-47-08-081.jpg

Удзельнікі прэзентацыі прапановы на Радзе: прадстаўнік Свіслацкага раённага цэнтра культуры Васілько А.М., доктар мастацтвазнаўства, прафесар Сахута Я.М., майстар-ганчар, ініцыятар адраджэння Поразаўскай чорнаглянцаванай керамікі  Мацяшук Я.В.


"Традыцыйная тэхналогія бандарных вырабаў у Глускім раёне Магілёўскай вобласці"

Веды і навыкі, звязаныя з вырабам бандарнага посуду, захавалі патомныя майстры з сям’і Станкевічаў з Глускага раёна і разам са сваімі пераемнікамі і вучнямі перадаюць іх нашчадкам надалей.

Бандарства_Глуск_з сайта Магілёўскага АМЦНТ.jpg

Удзельнікі прэзентацыі прапановы ў Міністэрстве культуры: майстар-бондар Станкевіч У.А., майстар-пераемнік Хлістуноў А.У. з сынам Арцёмам, спецыяліст Магілёўскага АМЦНТ Рулёва А.В., народны вакальны ансамбль "Крынічанька" з г.п. Глуск  

Бандарства_Глуск_з сайта МК.jpg

Бандарныя вырабы

2025-12-12_Рулева А.В._2.jpg

Выступ навуковага эксперта на прэзентацыі прапановы доктара мастацтвазнаўства, прафесара Сахуты Я.М.

Бандарствам захапляюцца не толькі самі майстры. Спецыяліст Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Рулёва Алена Васільеўна натхнілася майстэрствам Глусскіх бондараў і напісала сапраўдныя прыпеўкі, якія і былі выкананы падчас прэзентацыі прапановы ў Міністэрстве культуры:

На базары я была, прадала цялушку, там сустрэла бандара, набыла кадушку!

Бандарыку дарагі, зрабі мне кубельчык, пацалунак падару, заплачу рубельчык!

Бочку з салам не падняць, мой кабанчык тлусты, трэба дзежка шынкаваць на зіму капусту!

Пакахаў мяне бандар – сінявокі Сцёпка, я хачу, каб абдымаў, а ён пілуе клёпку!

Замуж мне ісці пара, каб не было ліха, выбіраю бандара, буду Бандарыхай!

2025-12-12_Рулева А.В._1.jpg

Усе тры прапановы рагледжаны са станоўчым рашэннем аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці!

Віншуем усіх удзельнікаў падрыхтоўкі прапаноў, майстроў-носьбітаў, пераемнікаў і ўсіх датычных да захавання традыцыйных праяў нематэрыяльнай культрунай спадчыны Беларусі з паспяховымі вынікамі!


Інфармацыяныя звесткі, фота з рэсурсаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці"ДУК "Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці"УК "Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы", А.В. Гумінскай, А.В. Рулёвай


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.