Брэстчына этнаграфічная. Маларыцкі крайЗ 14 лістапада па 21 снежня 2025 г. у Мастацкім музеі Брэста ў рамках праекта “Брэстчына этнаграфічная” працуе выстава, прысвечаная культурнай спадчыне Маларыцкага края. Гэта ўжо шостае падобнае мерапрыемства, завяршыць праект плануецца ў наступным годзе вялікай выніковай выставай. Наведвальнікі музея маюць магчымасць пабачыць экспанаты, якія адлюстроўваюць самабытныя асаблівасці рэгіёна. Гэта прадметы побыту, а таксама традыцыйныя касцюмы Маларыцкага ладу, незвычайныя ручнікі і посцілкі, многія з якіх сатканы ў традыцыйнай тэхніцы “кажушком” (прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю краіны ў 2023 г.). Экспазіцыю дапаўняе грачаны хлеб, або грачанікі (прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю краіны ў 2020 г.).
![]() Змястоўна і каларытна пра прадстаўленыя на выставе культурныя традыцыі рэгіёна напісана ў артыкуле “Адчуць каларыт Маларыцкага краю…", які змешчаны ў газеце "Голас часу". Падчас работы выставы праводзяцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю традцыйнай культуры Маларытчыны, пагружэнне ў яе прастору. Так, 19 і 20 снежня 2025 г. пройдуць майстар-класы па завіваннію наміткі – традыцыйнага галаўнога ўбора замужніх жанчын. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на старонках сацсетак Мастацкага музея Брэста і пры звароце ва ўстанову.
Фота са старонак сацсетак Мастацкага музея Брэста Форум для отзывов 1 не существует. |


