Святочная падзея

29 снежня 2025 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прызнанню Неглюбскай тэкстыльнай традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці часткай сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Арганізатарамі ўрачыстасці выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства замежных спраў Беларусі і Нацыянальная бібліятэка.

Культура_1.jpg

Падчас святочнай цырымоніі Міністр культуры Р.І. Чарнецкі ўручыў Сертыфікаты аб уключэнні Неглюбскага ткацтва ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якое адбылося 9 снежня 2025 г. падчас 20-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА), дырэктару Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Н.Д. Сафрановіч і майстру Неглюбскага цэнтра ткацтва Л.В. Кавалёвай.

1.jpg

АМЦНТ-Гомель-2.jpg

Рэпартажы і публікацыі пра падзею змешчаны на рэсурсах Міністэрства культуры Рэспублікі БеларусьБелТА, выдання "Культура і мастацтва"установы "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці".

Фота з рэсурсаў "Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь"выдання "Культура і мастацтва", установы "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці".



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.