Аматары народных традыцый атрымалі заслужаныя ўзнагароды

У нашай краіне многія жыхары актыўна вывучаюць і захоўваюць розныя складнікі народнай культуры, перадаюць адпаведныя веды і навыкі наступным пакаленням. Сярод такіх людзей – прадстаўнікі розных узростаў, прафесій і рэгіёнаў. І гэта вельмі важна, таму што любая праява нематэрыяльнай культурнай спадчыны можа існаваць, калі прызнаецца супольнасцю або асобнымі людзьмі каштоўнай часткай сваёй культурнай прасторы і пастаянна імі практыкуецца. 

Дасягненні ў справе захавання традыцый культурнай спадчыны часта адзначаюцца дзяржаўнымі ўзнагародамі. Паводле БелТА, 8 студзеня адбылася цырымонія ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі. Сярод узнагароджаных прэмію «За духоўнае адраджэнне» атрымаў старшы ўчастковы інспектар аддзела ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама маёр міліцыі  Віктар Шыпкоў  за асабісты ўклад у адраджэнне, захаванне і папулярызацыю народнай творчасці, правядзенне этнаграфічных даследаванняў, рэканструкцыю традыцыйных святочных касцюмаў.

БелТА_Шыпкоў.jpg

Спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Беларусі атрымалі выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Лізавета Чэрвонцава і Людміла Валковіч-Борыс за адраджэнне, захаванне і развіццё традыцый Маладзечанскай школы выцінанкі.

БелТА_Чэрвонцава.jpg

БелТА_Валковіч-Борыс.jpg

Дарэчы, зала Палаца Рэспублікі, дзе праходзіла цырымонія ўручэння, была аздоблена ў стылі традыцыйнай выцінанкі.

БелТА.jpg

У Гродзенскай вобласці падвялі вынікі штогадовага абласнога конкурсу імя А.І.Дубко «За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва». Паводле БелТА, 13 студзеня ў г. Гродна адбылася цырымонія ўручэння адпаведнай прэміі. Сярод узнагароджаных – актыўныя ўдзельнікі захавання культурных традыцый Гродзеншчыны: загадчык Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці філіяла Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Дзяніс Балабуеў, кіраўнік народнай фальклорнай групы «Талер» Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Шчалканогава і майстар саломапляцення Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Алена Малышава.

БелТА_Гродна_Балабуеў.jpg

БелТА_Гродна_Шчалганогава.jpg

БелТА_Гродна_Малышава.jpg

Віншуем лаўрэатаў прэмій! Зычым далейшых поспехаў у справе захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі!

Фота БелТА, выдання «Лідская газета»



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.