Захаванне, папулярызацыя і пераемнасць традыцыі

У Капыльскім раённым цэнтры культуры 20 лютага 2026 года прайшоў семінар-практыкум «Захаванне, папулярызацыя і пераемнасць традыцыі», накіраваны на пашырэнне прафесійных кампетэнцый і абмен вопытам у галіне аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці. У рабоце семінара прыняла ўдзел вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Гумінская А.В. з дакладам-прэзентацыяй «Лепшыя практыкі захавання і пераемнасці НКС у Мінскай вобласці».

изображение_viber_2026-02-20_12-21-56-004.jpg

Свой досвед практыкі захавання трыдыцыйнай культуры ў Капыльскім раёне на прыкладзе раместваў прадставілі мясцовыя майстры на выставе «Чароўны лоскут», якая праводзілася ў рамках семінара. Сваю творчасць прадставілі ўдзельнікі народнага калектыву майстроў народнай творчасці «Скарбонка» Капыльскага раённага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Г.А. Гурло. Падчас прэзентацыі  калекцыі пад назвай «Нітка часу», майстры адзначылі, што традыцыйныя элементы культурнага асяроддзя застаюцца актуальнымі і значнымі тады, калі яны гарманічна ўпісваюцца ў сучасную прастору і становяцца запатрабаванымі ў паўсядзённым жыцці.

2026-02-20_Газета_2_cr.jpg

изображение_viber_2026-02-23_14-35-33-682.jpg

Праграма семінара-практыкума таксама прадугледжавала наведванне аграгарадка Семежава, дзе захоўваюцца дзве праявы мясцовай традыцыйнай культуры – калядны абрад «Цары» і закладная тэхніка ткацтва чырвона-белых ручнікоў.

Пра дзейнасць па захаванню мясцовай шчадроўнай традыцыі распавялі дырэктар Семежаўскага цэнтра культуры Ю.М. Стрэлкіна і Т.У. Шаура, якая стаяла ля вытокаў адраджэння абрадавай дзеі. На сустрэчы прысутнічалі ўдзельнікі ўсіх пакаленняў «цароў»!

изображение_viber_2026-02-23_14-35-33-073.jpg

изображение_viber_2026-02-26_17-04-31-405.jpg

Падвойная пераемнасць.jpg

Загадчыца раённага цэнтра ткацтва Т.М. Волкава разам з навучэнцамі «Школы ткачоў» ўдзельнікам семінара прадставіла практыку захавання адметнай ткацкай традыцыі аг. Семежава.

изображение_viber_2026-03-03_16-48-08-535.jpg

2026-02-20_Газета_5.jpg

Пры падвядзенні вынікаў семінара кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Т.І. Кухаронак адзначыла, што за словамі пераемнасць, захаванне культурнай спадчыны стаіць паўсядзённая праца канкрэтных людзей. Па яе словах, такія сустрэчы з удзелам спецыялістаў устаноў культуры, навуковых экспертаў і носьбітаў традыцыйнай культуры вельмі карысныя, бо яны спрыяюць выпрацоўцы комплекса мер па захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны як асобных рэгіёнаў, так і краіны ў цэлым.

У артыкуле выкарыстаны матэрыялы і фота газеты Капыльскага раёна «Слава працы».


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.